Мая біяграфія

Маё імя Дзмітры, я хрысціянін. Нарадзіўся ў канцы ХХ стагоддзя ў горадзе Менску. З 1994 да 2005 году наведваў сярэднюю агульнаадукацыйную школу №170 горада Менска. У 2005 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пісаў курсавыя і дыпломную працу на кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў. У 2010 годзе паспяхова абараніўся і паступіў у магістратуру гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта і дзе і зараз навучаюся.


на галоўную
Сайт управляется системой uCoz